Віно з беларускага вінаграду набывае папулярнасць



Пра тэндэнцыі вінаградарства і вінаробства ў Беларусі распавёў навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Яўген Аляшук:

– Зараз такая тэндэнцыя пайшла на аматарскае вінаробства, збіраюцца на дэгустацыі сярод аматараў. Бываюць нядрэнныя гатункі віна, канешне мы не канкурэнты Францыі ці Італіі, але тое што робіцца падабаецца амаль усім. Вінаробства стала папулярным сярод беларускіх фермераў, якія займаюцца агратурызмам. Закладаюцца невялікія плантацыі і вырошчваюцца гатункі з якіх можна рабіць нядрэннае віно нават у Беларусі.

Яшчэ адной сучаснай тэндэнцыяй у айчынным вінаробстве становіцца арганічнае вырошчванне прадукцыі – без ужывання сродкаў хімічнай падкормкі і абароны.

 

Беларускае Радыыё Рацыя