Вінцук Вячорка: БРСМ – гэта „калос” на гліняных нагах



У інтэрнэце і на сайтах недзяржаўных СМІ з’явіўся відэа-аўдыёзапіс, на якім завуч і настаўнік адной з менскіх школ на павышаных танах і шантажом прымушае вучняў запісвацца ў БРСМ.

Па словах грамадскага дзеяча і былога выкладчыка Вінцука Вячоркі, гэта не таямніца, што да школаў даводзяць планы запісвання дзяцей у палітычныя арганізацыі. У той самы БРСМ, у так званую піянерскую арганізацыю, у паўсталых з попелу акцябратаў:

– Тое, што гэта такім чынам “выплыла” і імгненна пашырылася па сетках, рана ці позна мусіла адбыцца. Прызнацца, найбольш станоўчым для мяне аспектам таго, што адбылося, была пазіцыя дзяцей. Па-першае, яны разумелі, што адбываецца і гэта запісалі. Па-другое, як можна зразумець з запісу, яны, ці прынамсі вялікая частка з іх, не хацелі насуперак сваёй волі быць запісанымі ў гэтую арганізацыю.

„А калі няма дабараахвотнасці, то значыць, гэты „калос”, — БРСМ, — які жарэ немалыя бютжэтныя грошы, стаіць на гліняных нагах”, — кажа Вінцук Вячорка. 

Па яго ўражанню, сітуацыя нагадвае 80 гады мінулага стагоддзя, канец камунізму, калі улады выкарыстоўвалі тыя ж практыкі татальнага прымусовага запісу ў камсамол і піянеры. Існаваў непісаны прынцып прыярытэтнага прыёму камсамольцаў у ВНУ. „Усё адзін у адзіна паўтараецца, ну а калі паўтараецца, то знчыць, блізкі і канец усёй гэтай сістэмы”, — лічыць Вінцук Вячорка.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

[manual_related_posts]