„Віну прызнаю, але ў мяне не было іншага выхаду”



Гарадзенца Анатоля Мышкевіча асудзілі на 30 базавых за адзіночны пікет.

У аўторак супрацоўнікі дэпартамента аховы затрымалі Анатоля Мышкевіча каля будынка Гарадзенскага абласнога выканкама. У гэты ж дзень суд Ленінскага раёна вынес яму прысуд — 30 базавых велічыняў за несанкцыянаваную акцыю пратэсту.

Нагодай выйсці на вуліцу стала тое, што яго дзядулю не прынялі належным чынам у мясцовых бальніцах, вынiкi пераездаў паўплывалі на здароўе пенсіянера, у выніку чаго ён памёр, кажа Анатоль Мышкевіч:

– Урач яго нават не стаў глядзець, ён проста паглядзеў на картку і ўбачыў, што там пазначана прапіска Менскай вобласці. Нават не падышоў да хворага, не аглядзеў яго спасылаючыся на загад №344 ад 13 красавіка 2017 года.

Анатоль Мышкевiч падаў зварот у абласны выканкам: ён патрабуе, каб знялі з пасады начальніка ўпраўлення аховы здароўя па Гарадзенскай вобласці, і каб далі распараджэнне ўсім бальніцам горада прымаць любога чалавека, нягледзячы на ​​яго прапіску i хваробу.

Беларускае Радыё Рацыя