Віталь Казак будзе абскарджваць штраф



Штраф у памеры дваццаць базавых велічыняў будзе абскарджваць берасцейскі грамадскі дзеяч Віталь Казак.

Ён не згодны з пакараннем суда першай інстанцыі за акцыю па ўскладанні кветак на месцы расстраляных габрэяў па праспекту Машэрава ў Берасці. Актывіст адзначыў, што перад суддзёй павінен адказваць не ён, а чыноўнікі, якія не шануюць гістарычную памяць:

– У нас ёсць права не быць сведкамі таго, што на нашых вачах здзяйсняецца эксгумацыя парэшткаў замардаваных людзей, і адначасова ідзе будаўніцтва. Улады ведалі пра месцы гэтых пахаванняў. Ёсць мапы, там усё пазначана. Яны павінны былі неяк ушанаваць гэтае месца. Яны гэта не зрабілі. Таму іх віна стопрацэнтная.

Ужо 25 сакавіка павінен адбыцца чарговы разгляд адміністрацыйный справы ў адносінах да Віталя Казака. Гэтым разам яго вінавацяць у дробным хуліганстве.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце