Віталь Рымашэўскі: Гэтая бяда набывае маштаб нацыянальнага бедства



У Менску адбыўся круглы стол, прысвечаны зменам у антынаркатычны артыкул 328 Крымінальнага кодэксу. Мерапрыемства арганізавалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і аргкамітэт па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Па словах сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага, на гэтым мерапрыемстве прысутнічалі таксама беларускія палітыкі і праваабаронцы, прадстаўнікі Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў, амбасадаў, а таксама сваякі асуджаных па артыкуле 328.

– Артыкул 328 – гэта ўжо не толькі справа асуджаных, альбо іх сваякоў. Кожны трэці асуджаны, той, хто адбывае пакаранне насёння, – гэта чалавек, асуджаны па 328. На вялікія тэрміны – 10-15 гадоў асуджаюцца маладыя людзі ўзростам да 25 гадоў. Шмат хто з іх непаўнагадовы – ад 14 да 16 гадоў. Гэта ўжо маштабы нацыянальнага бедства.

Людзям ламаюць жыццё у самым яго пачатку, нават непаўнагадовых суды адпраўляюць у няволю. Таму заканадаўства і яго прымяненне трэба мяняць. Круглы стол як раз і прысвечаны гэтай важай для ўсяго грамадства задачы, — кажа Віталь Рымашэшскі. Палітык адзначыў, што дэпутат Ганна Канапацкая разам з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй падрыхтавала праект закона аб зменах у судовай сітсэме і артыкуле 328. Заканапраект будзе вынесены ўжо на летнюю сесію Палаты прадстаўнікоў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]