Вітольд Ашурак: Беларусі патрэбна рэвалюцыя



Год таму мы даведаліся жахлівую вестку – у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак. У афіцыйную версію, якую паспешна агучылі ўлады, безумоўна, верыцца з цяжкасцю.

Прапануем падборку архіўных запісаў Вітольда Ашурка:

Я лічыў, што перамены могуць адбыцца ў выніку рэвалюцыі. Сённяшні я больш дасведчаны. Той чалавк, які аналізаваў вынікі Плошчы 2010 года, вынікі Украінскай рэвалюцыі 2014 года, той чалавек рэвалюцыі не хоча. Я не хачу рэвалюцыі, таму што гэта настолькі хуткацечны працэс, які кантраляваць вельмі складана. І калі ты не плануеш гэтую рэвалюцыю, а плануюць гэтую рэвалюцыю іншыя, то тваё месца можа апынуцца месцам статыста. Я статыстам больш не буду. Таму я хутчэй за ўсё схіляюся, што Беларусі патрэбна рэвалюцыя.

Маё жыццё „да Плошчы” і „пасля Плошчы” падзяліць могуць мае ворагі. Ім не трэба было мяне садзіць. Цалкам магчыма, што я застаўся б “харошым парнем” Вітольдам Ашуркам, будаўніком. Так, ён любіць Беларусь, але ў палітыцы ён не ўдзельнічае. Яны мяне раззлавалі.

Ці я магу падзяліць сваё жыццё на “да Плошчы” і “пасля Плошчы”? Хутчэй за ўсё – не. Плошча для мяне стала каталізатарам маёй унутранай рэвалюцыі.

Калі будзеце маняе хаваць, накрыйце мяне МАІМ сцягам, сцягам нашай Радзімы. Ранейшым мне ўжо не атрымаецца стаць. Ніколі. Старымі станем мы, а ён застанецца такім жа.

Жыве Беларусь!

Віна за смерць Вітольда Ашурка, безумоўна застанецца на руках тых людзей, якія спрычыніліся да гэтага злачынства. А нам застаецца толькі шанаваць памяць пра героя.

У рэдакцыі нашага радыё прайшла памятная вечарына да гадавіны смерці Вітольда Ашурка і да Дня палітвязня, які ад гэтага году адзначаецца ў Беларусі.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]