Вітольд Ашурак пакараны і суткамі, і штрафам



У Лідскім раённым судзе адбылося другое паседжанне па справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Ён абвінавачваўся адразу па дзвух адміністрацыйных справах. Першая, за ўдзел у мітынгу ў Менску 17 лютага. А другая – за няяўку па позве, якую яму даслалі 19 сакавіка. Галоўны суддзя Лідскага суда, які разглядаў справу, вынес такі прысуд – 12 сутак арышту па першай справе, за ўдзел у мітынгу, і 5 базавых велічынь – за няяўку па позве ў аддзел міліцыі.

Затрымалі Ашурака ў Бярозаўцы, затым прывезлі ў Ліду. Трымалі ў РАУСе. І зараз ён перанакіраваны ў Цэнтр ізаляцыі прапапарушальнікаў.

Таксама з раніцы адбыўся разгляд справы іншага градскага актывіста з Ліды Валерыя Мінца, які таксама накіраваны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на 10 сутак арышту.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда