Віцебскі абласны суд зменшыў штраф Таццяне Севярынец



29-га ліпеня ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разгляд 9-ці скаргаў, пададзеных удзельнікамі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Пікеты, якія прыходзілі ў межах выбарчай кампаніі, міліцыя палічыла несанкцыянаванымі па розных прычынах – за плакаты “Стоп таракан” , за за плясканне ў ладкі, за выступы перад “вольным мікрафонам”…

Таццяну Севярынец суд Першамайскага раёна пакараў яе толькі за тое, што 19 чэрвеня яна пад’ехала да пікета на ровары: гэта быў дзень народзінаў Васіля Быкава, і яна прызначыла ў цэнтры горада сустрэчу сваім сябрам, каб разам ускласці кветкі. У міліцэйскім пратаколе было напісана, што яна “стаяла”, і гэтым парушала грамадскім парадак, кажа актывістка:

– Я паглядзела ў слоўніку Ожагава, што такое “стаяла”. Гэта не правапарушэнне – “знаходзіцца ў вертыкальным становішчы”. Але міліцыянтам хацелася скласці яе мага больш пратаколаў, тым больш, што я ў іхным асяродку асоба вядомая… На ўсялякі выпадак суддзя Іванова пакінула мне 20 базавых штрафу, адшчыкнуўшы 15.

Больш ніводную скаргу суддзі Святлана Іванова і Ірына Смалякова не задаволілі. Больш за тое: на судовыя працэсы былі адмыслова запрошаны міліцыянты, каб сачыць за парадкам. Найхутчэй гэта было зроблена для запалохвання прысутных, лічыць праваабаронца Павел Левінаў:

– З аднаго боку, супрацоўнікі міліцыі для таго і патрэбныя, каб глядзець за парадкам. З другога боку, іх няма ў працэсах, дзе разбіраюць іншыя справы, і толькі на палітычных справах ёсць супрацоўнікі міліцыі. У гэтым няма аніякай неабходнасці: усе залы абсталяваныя камерамі відэаназірання, і можна сачыць анлайн, калі нехта нешта парушае.

Яшчэ адной нечаканасцю стала тое, што суддзі абласнога суду дазволілі весці стрымы з пасяджэння. Прысутныя не раз пісалі скаргі старшыні абласнога суду, што пасяджэнні праводзяцца ў адкрытым рэжыме, але здымаць чамусьці забаронена. Цяпер відэаздымкі дазволілі, і гэта праваабаронца Павел Левінаў лічыць перамогай грамадскасці:

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск