BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Petitions.by запрашае жыхароў Беларусі ствараць петыцыі

Petitions.by – ініцыятыва, якая дапамагае складаць і распаўсюджваць петыцыі грамадзянам у Беларусі, зладзіла анлайн-сустрэчу, дзе распавяла пра правілы складання петыцый у сферы экалогіі.

Кажа юрыстка Petitions.by Вольга Працкевіч:

Вы павінны вызначыцца, каму вы хочаце даслаць петыцыю, у якую арганізацыю. З гэтым мы вам можам дапамагчы. Тэкст петыцыі вы можаце напісаць у вольнай форме, канешне без анекдотаў, зняваг і ўсяго іншага. Абавязкова прыкласці дакументы і вызначыцца з патрабаваннямі. Як след усе петыцыі з экалагічнай тэматыкай, атрымліваюць адказы своечасова, затрымак фактычна не бывае. Усе петыцыі, якія збіраюць больш за 30 подпісаў, разглядаюцца чыноўнікамі з выездам на месца.

Нягледзячы на рэпрэсіі і вайну, да партала Petitions.by у 2022 годзе далучыліся 5306 новых карыстальнікаў. Як канстатуюць самі аўтары партала, любую бытавую петыцыю пісаць бяспечна, і верагоднасць, што яна спрацуе ў дзяржаўных органах Беларусі, дастаткова высокая.

Сайт для петыцый у Беларусі: e-petitions.by.

Беларускае Радыё Рацыя