Візавы цэнтр у Гародні аднаўляе працу



З панядзелка, 11 траўня, візавы цэнтр у Гародні адновіць працу і працягне прыём дакументаў на атрыманне візы для ўезду ў Польшчу. Але скарыстацца гэтым правам змогуць не ўсе, паведамляе vgr.by.

Так, падаць заяву на афармленне візы могуць людзі, якія працаўладкаваны ў Польшчы і маюць дзеючы дазвол на працу, заяву аб прадастаўленні працы замежніку або дазвол на сезонныя працы ў суседняй краіне.

Акрамя гэтага, падаць дакументы могуць ўладальнікі Карты паляка, кіроўцы-міжнароднікі. Гарадзенцам рэкамендуюць звярнуцца ў візавы цэнтр па месцы жыхарства, а запісацца на падачу дакументаў трэба праз электронную пошту [email protected]