Візіт маршалка Падляшскага ваяводства ў Гародню



Новы маршалак Падляшскага ваяводства Мечыслаў Башко пабываў з візітам у Гародні – паведамляе “Гродзенская праўда”. Разам са старшынём Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту Уладзімірам Краўцовым яны абмеркавалі пытанні трансгранічнага супрацоўніцтва.

22708

Сярод іх – будаўніцтва новага маста праз Свіслач у пункце пропуску “Бераставіца”, выкарыстанне Аўгустоўскага канала ды іншыя міжнародныя праекты.

Маршалак Мечыслаў Башко ў час візіту падкрэсліў, што прыклад шматгадовага паспяховага супрацоўніцтва паміж Гародняй і Беластокам можа быць прыкладам для іншых краін Еўразвязу, і запрасіў свайго беларускага калегу на “Ўсходні кангрэс” пад эгідай Еўразвязу, які пройдзе ў Беластоку 24-25 верасня.

Фота grodnonews.by

[manual_related_posts]