Вобшукі ў актывістаў платформы “Сход”



Вобшукі праходзяць у актывістаў платформы “Сход”. Між іншым пра вобшук у былога пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні мінулага года Ляшчэня адным з першых публічна асудзіў гвалт супраць мірных дэманстрантаў і падаў у адстаўку. Раніцай быў затрыманы дэлегат “Сходу” – Дзяніс Садоўскі. У яго таксама быў ператрус.

З ператрусамі сілавікі прыйшлі і да  Алёны Радаман, Уладзіміра Каралёва, Уладзіміра Мельніка, Аляксея Багушэвіча, Івана Бялецкага, Алены Патаповіч, Паўла Якуты, Вольгі Казановіч, Аляксей Адамовіча, Максіма Жукава ( Віцебск, забралі ў СК, вызвалілі пасля допыту ў СК), Юрыя Пісарчука (Берасце), Кацярыны Варгун (Орша).

Не выходзяць на сувязь: Радзіслаў Фяцісаў, Наталля Абрашына-Жадаева, Аляксей Блажэвіч, Сяргей Ванінскі, Яўген Пратасеня, Аляксей Дзеравяга, Вольга Алейнікава.

“Сход народных дэлегатаў” быў сфармаваны сёлета ў лютым. У яго склад увайшоў 151 дэлегат, абраны ў выніку анлайн-галасавання. Першай галоўнай мэтай дэлегаты назвалі пераадоленне палітычнага крызісу шляхам дыялогу ўнутры грамадства, і грамадства – з прадстаўнікамі ўлады на розных узроўнях.

Беларускае Радыё Рацыя