Вольга Івашына: Дзяніс 11 суткі ў карцары
Больш за 10 сутак ў карцары гарадзенскай турмы знаходзіцца журналіст газеты “Новы Час”, і рэдактар беларускай службы “Інформнапалм” Дзяніс Івашын.
Пра тое, што адбываецца з журналістам распавядае яго жонка Вольга Івашына:
„Ідуць 11 суткі карцара, засталося яшчэ 2. Адчувае сябе добра, але з’явіліся нейкія болі – нейкія праблемы са здароўем дадатковыя з’явіліся. Кажа што тыя, хто саджаў яго да карцара з раўнавагі яго не выб’юць”.
Па словах жонкі журналіста Дзяніс перадае прывітанне ўсім сваім калегам:
„Ён увесь час просіць перадаваць словы падтрымкі. Кажа, што мы ўсё пераможам”.
Нагадаем, што Дзяніс Івашын затрыманы ў сакавіку 2021 году і маці і жонка да канца кастрычніка не атрымалі зразумелага адказу пра прычыну затрымання.
У прадзяржаўных тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра нейкае новае абвінавачванне для Дзяніса, аднак родныя журналіста адмоўна ставяцца да гэтай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
