Вольга Івашына змагаецца за права на перапіску



Вольга Івашына, жонка палітвязня, журналіста Дзяніса Івашына, працягвае змаганне за права на нармальную перапіску з мужам.

Яшчэ 30 жніўня яна даслала ў Дэпартамент выканання пакаранняў скаргу на парушэнне правоў і інтарэсаў Дзяніса Івашына, а таксама яго блізкіх і родных. Размова ішла і пра зніклыя тэлеграмы, лісты, паштоўкі ад жонкі і маці да Дзяніса, і лісты ад яго да іх, неперададзеную газету „Новы Час”. І вось нарэшце прыйшоў афіцыйны адказ. У ім сцвярджаецца, што ніякіх парушэнняў не было. Чыноўнікі фактычна прапануюць Вользе абскарджваць іх адказы ў судзе, калі яна з імі не згодная.

Беларускае Радыё Рацыя