Вольга Капланоўская: Судзілі завочна, прысудзілі 6 гадоў



Двойчы бежанка, маці двух малых дзяцей з Менску Вольга Капланоўская была завочна асуджана ў 2021 годзе на 6 гадоў турэмнага зняволення за рэзкі пост у сацыяльных сетках у адрас супрацоўніка МУС Мікалая Карпянкова і лукашэнкаўскай сімволікі яшчэ ў 2020 годзе.

Гаворыць Вольга Капланоўская:

-У жніўні тэлефанаваў следчы на Вайбер, даслаў мне фотаздымак позвы, што я ўжо абвінавачаная. І што суд пройдзе без мяне завочна. Пасля ён мне напісаў, што мне завочна прысудзілі 6 гадоў. На дадзены момант Кацярына Нікіценка, якая нядаўна выйшла са зняволення – яна сядзела на Валадарскага 7 месяцаў, ёй прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі», калі яна праходзіла па справе, то таксама цікавіліся мною.

Паводле Вольгі Капланоўскай, яна была актывісткай моладзевай арганізацыі «Зубры», затым была ў «Маладым Фронце» і ў арганізацыі «Альтэрнатыва». У 2014 на пачатку вайны ва Украіне стаяла з плакатам «Смерць крамлёўскім акупантам» на плошчы. Яе затрымалі і асудзілі. Пры затрыманнях заўсёды збівалі, перажыла страсенне мозгу і пералом нагі.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]