Вольга Карач: Асноўная памылка – адсутнаць грамадскай дыскусіі
Беларусам па-новаму трэба тлумачыць функцыі дэпутатаў. І гэты абавязак на сябе павінна узяць беларуская апазіцыя падчас будучай парламенцкай кампаніі, – кажа лідарка грамадскай ініцыятывы «Наш дом» Вольга Карач, якая ўжо заявіла пра свой намер удзельнічаць ў электаральнай кампаніі. Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 17-га верасня. Ужо цяпер у апазіцыйных асяродках фарміруюцца першыя кааліцыі, якія будуць вылучаць сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Вольга Карач вызначае галоўныя памылкі беларускай апазіцыі:
– Тое, што мы прыходзілі да людзей і думалі, што ўжо ёсць нейкая база для дыскусіі, што людзі ўсё разумеюць. Напрыклад, пытанне незалежнасці Беларусі не трэба абмяркоўваць, бо гэта ёсць каштоўнасць. Роля лакальных саветаў дэпутатаў, ці парламенту, ці прэзідэнта не трэба абмяркоўваць, бо і так усё зразумела. І гэта самая галоўная памылка. У адсутнасці грамадскай дыскусіі.
Паводле Вольгі Карач, беларуская апазіцыі мае шанец, каб трапіць ў парламент. Існуе толькі адна небяспека, калі апазіцыянераў у парламент прапусцяць паводле дамоўленасцяў з уладамі, то такія дэпутаты будуць працаваць на карысць нелегітымнай пакуль што ўлады.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
