Вольга Карач: Беларускія мужчыны бягуць ад мабілізацыі



Беларусы, якія не прымалі ўдзелу ў пратэстах, таксама пакідаюць краіну. Яны хочуць пазбегнуць прызыву ў войска, каб пазбегнуць магчымага ўдзелу ў вайне. Пра гэта мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” кіраўнічкай міжнароднага цэнтру грамадскіх ініцыятыў „Наш дом” Вольгай Карач.

Фота: Andrius Ufartas

РР: Дадалося ў вас працы, калі пачаліся ўцёкі з Беларусі?

– Яно пачалося са жніўня 2020 года. У прынцыпе былі розныя групы, якія збягалі. Калі мы кажам пра беларускую рэвалюцыю 9-га жніўня 2020 года, то зразумела, што гэта былі ўцекачы, якія беглі ад палітычных рэпрэсій. Зараз з пачаткам вайны мы бачым зусім іншыя групы. У першую чаргу беларускія мужчыны бягуць ад таго, што Лукашэнка спрабуе іх мабілізаваць у беларускую армію. Ёсць вялікая рызыка, што іх мабілізуюць не проста так, а з пэўнай мэтай, каб адправіць на вайну супраць Украіны на баку Уладзіміра Пуціна. У прынцыпе з 1-га сакавіка 2022 года мы праводзілі кампанію „Не значыць не”, каб дапамагчы беларускім мужчынам пазбегнуць гэтага прызыву. Што яны могуць рабіць, каб не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Насамрэч пытанне вельмі такое даволі цяжкае таму, што ведаеце, ёсць дэкларацыі, лозунгі. Казаць вельмі лёгка, але вельмі цяжка, калі гэта пераходзіць на практычны ўзровень. Я думаю, што ўсе беларусы супраць вайны. Яны не хочуць у гэтым удзельнічаць, у тым ліку беларуская армія. Беларусы вельмі добра разумеюць і ўкраінскую мову, расейскую мову, мы вельмі добра разумеем, што адбываецца ва Украіне. Я думаю тут ні каго няма нейкіх ілюзій. Калі мы паглядзім на Расею, то зразумела, што там у людзей менш доступу да інфармацыі, яны не валодаюць мовамі, яны далёка, дзесьці на Урале, што там чалавек разумее, што там адбываецца. Беларусы разумеюць і вельмі добра разумеюць. Нам не патрэбная прапаганда, нам не патрэбна штосьці тлумачыць наконт таго, што тут ва Украіне. Пытанне менавіта інфраструктуры, пытанне вельмі практычнае. Вось напрыклад, беларускі мужчына атрымлівае гэтую мабілізацыйную позву ў войска, ён не хоча ісці ў войска таму, што ён баіцца, што яго адправяць ваяваць ва Украіну. Вось пытанне, што яму рабіць? Менавіта такое простае і адначасова вельмі цяжкае пытанне. У Беларусі схавацца немагчыма, бо нават у калгасах ёсць даносчыкі КДБ, відэакамеры назірання і г. д. Уся сістэма рэпрэсій, якая тут адбудаваная за апошнія сем гадоў, зразумела, што ён не можа застацца на тэрыторыі Беларусі, калі ён вырашыў не ісці ў войска. Ёсць пагроза, што яго проста выкрадуць і так бы мовіць адправяць гвалтам. Калі ўцякаць, то ўцякаць куды, уцякаць да каго?

РР: У Расею не ўцячэш.

У Расею можна збегчы на тыдзень другі, але ўсё роўна гэта такая часовая мера, каб проста рэжым Лукашэнкі не схапіў. Усё роўна зразумела, што з Расеі трэба кудысьці бегчы, бо выдадуць. Ва Украіну не атрымаецца, там вайна, візы не даюць, бо амбасады зачынены. Чалавек у такой вялікай разгубленасці, зразумела, што тут патрэбнае моцнае рашэнне.

РР: Куды найбольш бягуць?

– Зразумела, што бягуць да суседзяў. Бягуць у Польшчу, бягуць у Літву, бягуць у Латвію.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З Вольгай Карач размаўляла наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]