Вольга Мусафірава: Мы аб’ектыўна прайгралі хлуслівай крамлёўскай прапагандзе



Украінскія журналісты сёння відавочна прайграюць інфармацыйную вайну з расейскай прапагандай. Пра гэта заяўляюць прадстаўнікі прафесійнай супольнасці. І прычыны гэтага відавочныя – заўважае ўласны карэспандэнт ва Украіне расейскага дэмакрытычнага выдання “Новая газета” Вольга Мусафірава.

M 100076

– Украінскія журналісты цягам многіх гадоў вызнавалі еўрапейскія прынцыпы журналістыкі. Мы стараліся быць аб’ектыўнымі, гаварыць праўду, не займацца прапагандай і контрапрапагандай. І ў выніку мы аб’ектыўна прайгралі напорыстай, тупой і хлуслівай крамлёўскай прапагандзе. Зараз трэба неяк з гэтым жыць і змагацца.

Украінскіх журналістаў амаль няма на акупаванай сепаратыстамі тэрыторыях, паколькі знаходзіцца там небяспечна, расказала карэспандэнтка ўкраінскага 5-га тэлеканала Юлія Божко, якая калісьці працавала ў Данецкай вобласці, але вымушаная была яе пакінуць з-за пагрозаў жыццю. З акупаваных тэрыторый амаль няма аб’ектыўнай інфармацыі, іншая праблема, калі і афіцыйныя ўкраінскія ўлады інфармацыю замоўчваюць, кажа журналістка:

– Мы стараемся праз усе магчымыя рэсурсы даведвацца пра сітуацыю, якая там адбываецца. Пра тое, што гавораць людзі, хто руйнуе іхныя дамы, ці працуюць магазіны і аптэкі. Са свайго боку мы робім шмат аб’ектыўнага. Таму вельмі дзіўна, калі цябе называюць “брахуном”. Ёсць нейкая недасказанасць з боку афіцыйных уладаў, таму людзі, ведаючы праўду, не зусім давяраюць украінскім СМІ.

На фоне гэтага змяньшаецца давер аўдыторыі да розных сродкаў масавай інфармацыі, што прыводзіць да панікі сярод людзей – кажа журналістка. А гэта, паводле яе, таксама небяспечная сітуацыя.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота mediananny.com

[manual_related_posts]