Вольгу Юнкевіч аштрафавалі за пікет, які адбыўся 6 месяцаў таму



Суд Цэнтральнага раёну Менску правёў новы разгляд справы пенсіянеркі Вольгі Юнкевіч за пікет. Яна правяла ацыю супраць парушэнняў сваіх правоў чыноўнікамі 12 мая гэтага году на плошчы Свабоды. Першы раз справа была разгледжана без яе ўдзелу. Суддзя Вікторыя Шабуня завочна аштрафавала  Юнкевіч на 30 базавых велічынь. Аднак пасля абскарджання ў гарадскім судзе папярэдняя пастанова была адменена:

– Гарадскі суд пацвердзіў факт, што памылку дапусціў суддзя Цэнтральнага суда. І цяпер яны адумаліся і вырашылі працягнуць гэтае судовае паседжанне. Але ўжо 6 месяцаў прайшло з моманту вынясення завочнага рашэння. І я цяпер стала інвалідам. У мяне інфаркт. Я маю патрэбу ў бестэрміновай рэабілітацыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вольга Юнкевіч заявіла хадайніцтва аб спыененні справы, таму што з моманту правядзення пікету прайшло больш 6 месяцаў. Аднак суддзя Таццяна Рак адхіліла яго. Падчас разгляду справы былі апытаны 3 супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на пікетаванні. Вольга Юнкевіч сцвярджала, што да яе ніхто з міліцыянтаў не падыходзіў і не папярэджваў, што пікет незаконны.

Тым не менш, суддзя палічыла яе віну ў несанкцыяваным пікетаванні даказанай і аштрафавала на 20 базавых велічынь, гэта 420 рублей.

Па словах Вольгі Юнкевіч, яна не згодная з такім судовым выракам і абскардзіць яго.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя