Восеньскі кірмаш у Берасці



Восеньскі кірмаш разгарнуўся на цэнтральных вуліцах Берасця. Мерапрыемства традыцыйнае і ладзіцца штогод у цэнтры і ў мікрараёне Усход.

vosenski_kirmasz (4)

Звычайна на такіх кірмашах людзі могуць набыць сельскагаспадарчую прадукцыю танней, чым у крамах або на рынку:

– Прадаем моркву і буракі па 2500, у прынцыпе гэта танна, але бяруць слаба. Не ведаю, можа заробку няма, але людзі сталі менш купляць.

– Морква па 3000 і буракі па 3000, на рынку можа даражэй.

– Ужо другі раз прыйшла, купляем звычайна буракі, моркву, цыбулю. Заўсёды задаволеныя якасцю і цэнамі. Спецыяльна падгадваем выходныя на працы, каб прыйсці і закупіцца.

Бульбу на кірмашы можна набыць у сярэднім за 3-4 тысячы рублёў, цыбулю за 4 тысячы, капуста, буракі і морква – да 3 тысяч за кілаграм, у продажы таксама можна знайсці мёд і садавіну.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце