Восеньскі кірмаш у Бярозе



У Бярозе прайшоў традыцыйны восеньскі кірмаш. Невялікі, без ідэалагічнага акрасу, без прысутнасці мясцовага начальства, мноства мастацкіх калектываў і старшынь калгасаў, прадукцыя якіх была вывезена на кірмаш. Цалкам дзелавая дзея, дзе адны прадавалі, а другія закуплялі на зіму сельскагаспадарчую прадукцыю па адносна невялікіх коштах. Напрыклад, калі ў крамах перац – па 8.00 рублёў, то на кірмашы – па 1 рублю 80 капеек.

Фермер з вялікім вопытам Мікалай лічыць кірмаш даволі сціплым па розных прычынах:

– У мінулым годзе, можа, у людзей быў большы дастатак, а сёлета  – то каронавірус, то яшчэ штосьці. Бяруць патроху, танней сёлета, але менш бяруць. Заробкі меншыя ў людзей.

– Мірымыя кошты, зніжак шмат робяць, каб распрадаць тое, што прывезлі, вырасцілі.

– Я нічога асабліва тут не купіла, таму пахадзіла, пагуляла, паглядзела. Усё, што мне было патрэбна, я купіла загадзя.

Кірмашы – гэта неад’емная частка беларускай традыцыі і культуры. Яны былі, ёсць і будуць пры любой уладзе, – упэўнены людзі.

Беларускае Радыё Рацыя