Восьмая гадавіна трагедыі на “Пінскдрэве”



Роўна восемь год таму адбылася найбуйнейшая прамысловая аварыя ў найноўшай гісторыі Беларусі – выбух на “Пінскдрэве”. Кіраўніцтвам прадпрыемства робяцца спробы даказаць, што сам мэблевы холдынг не мае дачынення да трагедыі, маўляў, завод “Пінскдрэў-ДСП” зусім іншае.

Гэта жаданне адмежавацца ад усіх наступстваў аварыі, лічыць адзін са сваякоў пацярпелага Міхаіл:  

– На самой справе абсталяванне, будынак, зямля знаходзіліся ў поўнай уласнасці ЗАТ „Холдынгавая кампанія  “Пінскдрэў”. Брала ў арэнду памяшканні, спраўна плаціла арэнду. То бок, холдынгавая кампанія цалкам нясе адказнасць. У статуце „Холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» ясна напісана, што яна нясе поўную адказнасць за гібель людзей, за абсталяванне і за ўсё, што адбываецца на прадпрыемстве.

Паводле афіцыйных звестак, у выніку выбуху загінулі 14 чалавек, а некалькі дзясяткаў атрымалі раненні. Прычынаю трагедыі лічыцца парушэнне правілаў эксплуатацыі абсталявання. Следства па справе выбуху цягнулася паўтара года. Крымінальную адказнасць панеслі тры прадстаўнікі адміністрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Медиа-Полесье

[manual_related_posts]