Вулічныя акцыі за незалежнасць Беларусі працягнуцца



Толькі мітынгі ды шэсці. Ці патрэбны новы фармат антыінтэграцыйным пратэстам? На гэтае пытанне адказаў лідар Руху салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– Практычна ўсе фарматы, якія выкарыстоўваюцца ў свеце, мы выкарыстоўваем. Прычым, пачынаючы з 1996 года. Больш за тое, вось такія акцыі, як ланцугі жывыя, пікеты, – гэта дробныя акцыі, якія павінны быць зусім не ў той час, калі праводзіцца галоўная. Бо нам увесь час навязваюць нейкія паралельныя акцыі, што абсалютна няправільна.

Сіўчык гарантуе, што вулічныя акцыі за незалежнасць Беларусі працягнуцца:

– Новыя пратэсты будуць, калі вось гэтыя два страшныя чалавекі – Пуцін і Лукашэнка зноў-такі паспрабуюць адзін купіць, другі прадаць нашую краіну. Абавязкова мы будзем выводзіць людзей на вуліцы, нягледзячы на рэпрэсіі. Абавязкова будзем выводзіць, калі, не дай Бог, дойдзе справа да падпісання гэтых антызаконных, злачынных «дарожных картаў».

Пакуль што пра новыя даты беларуска-расейскіх перамоваў нічога не паведамляецца. Нагадаю, што ад пачатку года між Менскам і Масквой распачалася ўжо трэцяя па ліку так званая «нафтавая вайна». З 1 студзеня Расея спыніла паўстаўкі нафты ў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]