Вячаслаў Сікора: Гадзіннікі і значкі ў дапамогу загінулым беларусам
Грамадскі актывіст Вячаслаў Сікора стварае адмысловыя гадзіннікі з нацыянальнымі сымбалямі і з выявамі людзей, што загінулі падчас пратэстаў у Беларусі. Частка з гэтых рэчаў таксама трапляе ў Беларусь.

Распавядае Вячаслаў Сікора:
– Пратэстныя нашы беларускія, праўда, японскі механізм. На гадзінніках „Верым, можам, пераможам”, „Жыве Беларусь”, бчб-ланцужок і так далей. Ідэя стварылася пасля нашай няўдалай рэвалюцыі, не будзем пра палітыку. Значкі, якія выходзяць, з калекцыённай серыі, значкі прысвечаныя героям Беларусі.
Таксама Вячаслаў дапамае сем’ям, чые сваякі загінулі, з усталяваннем помнікаў
– Мы звязаліся з родзічамі і спыталі дазволу, ці можна дапамагчы вам ад народа Беларусі на помнік, які вы хочаце зрабіць. Бо хлопцы загінулі за Беларусь, за ўсіх беларусаў, але чамусьці руку дапамогі мала хто працягнуў. Я вырашыў, што будзе неправільна збіраць гэтыя грошы, хадзіць і прасіць.
Значкі і гадзіннікі ад Вячаслава Сікоры магчыма замовіць на адмысловай старонцы ў сеціве, а цягам наступнага тыдня іх можна будзе знайсці ў Беластоку ў аўтара, а таксама ў краме нацыянальных сымбаляў.
