Вячаславу Малейчуку прысудзілі 22 гады калоніі за «падрыхтоўку тэрактаў» на Дзень Волі



22 гады калоніі прысудзілі Вячаславу Малейчуку нібыта за «падрыхтоўку тэрактаў» на леташні Дзень Волі.  Як паведамляе Праваабрончы Цэнтра “ Вясна”, у Менскім абласным судзе агучылі прысуд 37-гадоваму ўраджэнцу Піншчыны Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Менску».  

Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі прызначыла яму 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Нагадаем, МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «Байпола». Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік, але судзілі аднаго Малейчука.

[manual_related_posts]