Вячорка прадставіў гарадзенцам новую кнігу



Мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка прадставіў у Цэнтры гарадскога жыцця свабю новую кнігу “Не смяшыце мае прыназоўнікі”. Кніга змяшчае матэр’ялы, што з’яўляліся на Радыё Свабода ў выглядзе артыкулаў.

Кажа Вінцук Вячорка:

– Гэтая кніга другая ў серыі ўкладзеных паводле маіх праграмаў, тэкстаў і відэаматэрыялаў, якія выйшлі на Радыё Свабода. Жанр гэтай кнігі хутчэй эсэістычны. Яна ні ў якім разе не навуковая. Можа быць і падручнікам я яе таксама не называў бы, каб не адпалохваць магчымых чытачоў. Я арыентаваўся на ўсіх адукаваных людзей, зусім не абавязкова на філолагаў, лінгвістаў, а проста на адукаваных і неабыякавых да нашай культуры, да нашай гісторыі і да нашай ідэнтычнасці.

Удзельнік сустрэчы, журналіст Дзяніс Івашын вельмі задаволены сустрэчай з вядомым мовазнаўцам:

– Вельмі цікавая сустрэча з адным з самых выбітных мовазнаўцаў Беларусі, таму што для мяне не толькі як журналіста, які займаецца расследаваннямі, але таксама як перакладніка, таму што вельмі шмат тэкстаў у нашай супольнасці ІнфармНапалм перакладаю на беларускую мову, Вінцук Вячорка, безумоўна, з’яўляецца значнай постаццю, адзін са стваральнікаў сістэматызацыі класічнага правапісу беларускай мовы, якую ён зрабіў яшчэ напачатку нулявых гадоў.

Кожны з тых, хто прыйшоў на сустрэчу, атрымаў асобнік кнігі ў падарунак, а дыскусія на моўныя тэмы цягнулася больш за гадзіну. 

Беларускае Радыё Рацыя