Вядзецца збор сродкаў для дапамогі Івацэвіцкай раённай лякарні



Збор сродкаў для дапамогі лекарам Івацэвіцкай цэнтральнай раённай лякарні вядзецца на платформе „Мола-Мола”. Пра гэта паведаміў рэдактар сайта “Першы рэгіён” Павел Дайлід.

Паколькі колькасць інфікаваных расце штодня, таму ёсць вострая патрэба ў забеспячэнні неабходнымі рэчамі медыцынскіх работнікаў, — адзначыў ён:

– Людзі проста кажуць так: калі мы не дапаможам лекарам, яны захварэюць, то што потым будзе з намі. Людзі самі баяцца гэтага. На краўдфандынгавай платформе „Мола-Мола” вядзецца збор сродкаў на дапамогу лекарам Івацэвіцкай ЦРБ. На закупку масак і іншых ахоўных сродкаў.

Паводле Паўла Дайліда, неабходная сума для збору — пяць тысяч рублёў, але большая частка ўжо сабраная, паколькі людзі праяўляюць салідарнасць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце