Вялікая Пятніца



Сёння ў хрысціянаў Вялікая пятніца. У гэты дзень у храмах не адпраўляецца літургія. Для вернікаў гэты дзень з’яўляецца днём самага строгага посту ва ўсім літургічным календары.

У цэрквах адбываецца ўрачыстае ўнясенне Плашчаніцы, сімвалічнай труны Ісуса Хрыста. Гэта істотнае адрозненне праваслаўнай традыцыі ад каталіцкай: месца паховінаў Хрыста прадстаўлена на палатне.

Літургічны дзень вялікай пятніцы пачаўся ўжо ўчора чытаннем дванаццаці фрагментаў Евангелля.

У касцёлах ў гэты дзень цэлебруецца спецыяльнае набажэнства Вялікай пятніцы.

Вялікая пятніца – дзень посту і жалобы. Некалі ў некаторых дамах на знак вялікай жалобы нават спынялі гадзіннікі, завешвалі люстэркі, а дзецям было забаронена гуляць і шумець. Такім чынам, дзень праходзіў у спакоі і засяроджанасці. Вялікдзень сёлета каталікі і праваслаўныя будуць святкаваць 16 красавіка

Беларускае Радыё Рацыя