Вялікі фэст вулічнага мастацтва ў Гародні



У цэнтры Гародні адбываецца вялікі фэст вулічнага мастацтва, на які завіталі прадстаўнікі тэатральных калектываў і акцёры з розных краін. Увечары 28 ліпеня горад ператварыўся ў каляровы еўрапейскі горад, які танцаваў і спяваў, і ў якім адбываліся выступы на розных мовах.

Пра свой выступ распавядае Уладыслаў Рушчак, што прыехаў на гарадзенскі Біг-Мініфэст з украінскага Ужгарада:

– Прадстаўляю такі кірунак мастацтва, як «вогненны брыз». Што гэта такое? «Вогненны брыз», калі казаць народнай мовай, азначае «дыханне агнём». Гэта адзін з самых ўражваючых і небяспечных кірункаў, што нясе вялікую колькасць агню.

Адным з самых прыгожых выступаў на свяце вулічнага мастацтва быў выступ барабаншчыкаў са школы бразільскіх барабанаў, якую прадстаўляў Міхаіл Маус:

На фестывалі Біг-Мініфэст мы прадстаўлялі самбу, карнавал, бразільскія барабаны. Гэта музыка карнавала Рыа-дэ-Жанэйра, толькі без песень – песні мы ўжо асобна спяваем, калі ёсць апаратура, мікрафон. У нас ёсць песенькі, дзяўчына спявае, грае на гітарцы. І нават інструментальная самба – гэта тое, што гучыць на карнавале.

На другі дзень Біг-Мініфэста гарадзенцаў чакаюць майстар-класы ў розных галінах вулічнага мастацва, а таксама вечаровы выступ музыкаў у розных музычных стылях.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня