„Вялікі камень” можа стаць спадарожнікам Менска



Кітайска-беларускі індустрыяльны парк „Вялікі камень” можа стаць спадарожнікам Менска, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ „Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку” Кірыл Карацееў у праграме „Тыдзень” на тэлеканале СТБ.

„У нас ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы адпрацаваць гэтую тэму. Мы падрыхтавалі шэраг інфраструктурных прапаноў. Сёння размова ідзе аб будаўніцтве дарогі ў працяг вул. Ваўпшасава. Фактычна той кавалак, які ўнутры парку, мы ўжо робім”, – сказаў Кірыл Карацееў.

У больш далёкай перспектыве ў „Вялікі камень” могуць правесці лінію хуткаснага трамвая ці метро.

У індустрыяльным парку надаюць вялікую ўвагу сацыяльнай інфраструктуры. Тут будзе ўзведзены першы жылы дом на 156 кватэр. Ва ўбудаваных памяшканнях на першым паверсе размесціцца пункт аховы правапарадку, фельчарскі пункт і інш. Наступным крокам стане будаўніцтва бальніцы на тэрыторыі парку, яе праект фактычна гатовы. Больш за тое, у перспектыве на тэрыторыі парку плануецца пабудаваць каля 120 тыс. м² жылля. Гэта будуць як шасціпавярховыя дамы, так і аднапавярховыя будынкі.