Вялікі мікрараён Слоніма застаўся без ацяплення і гарачай вады



У Слоніме каля камвольна-прадзільнай фабрыкі адбылася аварыя на цеплатрасе. Некалькі гадзін ужо рабочыя ліквідоўваюць аварыю. Без ацяплення і цёплай вады застаецца вялікі мікрараён Слоніма. Ацяплення і цёплай вады некалькі гадзін запар няма на вуліцах Брэсцкая, Тапалёвая, Скарыны. У кватэрах стала холадна. Слонімцы чакаюць, калі будзе ліквідавана аварыя.

Беларускае Радыё Рацыя