Вялікія маршы пратэсту вернуцца
Вялікія маршы вернуцца – лічыць дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях замежнай палітыкі Франак Вячорка.
У эфіры тэлеканала “Белсат” ён выказаў меркаванне, што масавыя маршы вернуцца праз некалькі тыдняў, калі надвор’е стане больш спрыяльным: “Магчыма, гэта будзе канец лютага альбо пачатак сакавіка, калі хваля нацыянальных маршаў зноў успыхне. І тады ўжо Лукашэнку мала не пакажацца”, – сказаў Вячорка.
Ён дадаў: “Мы абмяркоўвалі даўным-даўно ўзнаўленне вялікіх маршаў і з Паўлам Латушкам, і з усімі іншымі палітычнымі лідарамі. Як толькі будзе адпаведная нагода, гэта можа быць і 25-га сакавіка, такі марш будзе праведзены. Марш пройдзе пад слоганам “Мы вяртаемся на вуліцу. Горад наш”. Ён будзе адбывацца і ў Менску, і ў вялікіх гарадах. Але ўсё будзе падрыхтавана, анансавана. Гэта ўсё будзе часткай супольных дэмакратычных сілаў”.
Беларускае Радыё Рацыя