Вялізныя чэргі на беларуска-літоўскай мяжы



У выніку збою праграмнага забеспячэння на мяжы Беларусі з Літвой сабралася каля 700 грузавікоў.

Такая інфармацыя па стане на 16-тую гадзіну  апублікаваная на старонцы Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК).

Паводле звестак, у пункце пропуску «Каменны Лог» мытнага афармлення чакаюць 330 грузавікоў, «Беняконі» – 128, «Катлоўка» – 130, «Прывалка» – 129. Раней паведамлялася, што прычыны чэргаў звязаныя са збоем праграмнага забеспячэння, якое здарылася ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы.

Мяркуецца, што да 17 жніўня мытнае афармленне пры руху на ўезд і выезд будзе здзяйсняцца ў ручным рэжыме.

На мяжы з Польшча найбольшыя чэргі ў Бераставіцы, тут на ўезд у Беларусь чакае 80 грузавікоў, у Брузгах – 30.

50 машынаў чакаюць ў чарзе на пагранпераходзе Берасце на выезд з Беларусі.