Вянкі і кветкі жыхарам спаленай вёскі



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 9 мая наведалі вёску Акунінава Слонімскага раёна. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяльнай стэлы, якая была пастаўлена ў 1964 годзе на месцы расстраляных гітлераўцамі вяскоўцаў. Здарылася гэта 25 снежня 1942 года. У той дзень гітлераўцы акружылі вёску, выгналі жыхароў з хат і расстралялі 299 мужчын, жанчын і дзяцей, а 111 двароў спалілі. Пасля вайны вёска Акунінана адрадзілася. 

Пасля ўскладання кветак і вянкоў слонімцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ні ў чым не вінаватых 299 вяскоўцаў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён