Вярхоўны суд Беларусі падтрымаў менчука, які судзіўся з беларускай мытняй



Жыхар Менска Сяргей Анці выйграў працэс у Вярхоўным судзе супраць мытні.

У кастрычніку мінулага года менчук вёз на аўтамабілі з Польшчы выцяжку, якую набыў для асабістага карыстання за 500 даляраў. Вага выцяжкі без упакоўкі складала 29,4 кг, з ёй — 37,2 кг. У мытнай дэкларацыі мужчына пазначыў вагу выцяжкі 30 кг. Мытнікі ўзважылі яе ва ўпакоўцы і заявілі, што мінчук учыніў адміністрацыйнае правапарушэнне, яго аргументы яны не прынялі. За тавар, які важыў больш за 35 кг, уладальнік выцяжкі мусіў заплаціць сукупны мытны плацёж. Пры гэтым выцяжку ў мужчыны не канфіскоўвалі.

Суд Маскоўскага раёна Берасця аштрафаваў Сяргея Анці на 105 рублёў, абласны суд адхіліў скаргу мужчыны. Тады ён звярнуўся ў Вярхоўны суд, які прызнаў, што прэтэнзіі мытні былі неабгрунтаваныя, таму справу неабходна спыніць. Грошы, якія мужчына заплаціў у якасці штрафу, будуць яму вернутыя. Цяпер кіроўца збіраецца падаць у суд на Берасцейскую мытню, каб атрымаць кампенсацыю шкоды.

Беларускае Радыё Рацыя