Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне»



10 лістапада Вярхоўны суд зліквідаваў найстарэйшую грамадскую арганізацыю Беларусі — ГА «Беларускі Народны Фронт „Адраджэньне“».

Суд адбыўся 10 лістапада пасля пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «БНФ „Адраджэньне“». Справу ініцыявалі яшчэ ў канцы ліпеня. Прысуд вынесла суддзя Рыма Філіпчык.

Пра рашэнне суду Свабодзе стала вядома 12 лістапада, гэта паведаміў намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «БНФ „Адраджэньне“» Юрась Меляшкевіч.

Партыя БНФ, якая існуе паралельна з грамадскім аб’яднаннем«БНФ „Адраджэньне“» па-ранейшаму мае афіцыйную рэгістрацыю.