Вяскоўцаў вучаць, як кантраляваць дымаходы



Газавыя службы Бярозаўшчыны перакладаюць абслугоўванне і кантроль за газавымі дымаходамі на плечы спажыўцоў. Для гэтага ў Баранавічах быў арганізаваны вучэбны камбінат з удзелам бярозаўскага спецыяліста. Вяскоўцаў збіраюць на сходы і чытаюць гадзінную лекцыю. Плата 18 рублёў новымі. Гэта абурае вяскоўцаў. Яны лічаць платнае навучанне  чарговым лахатронам:

 – Гэта чарговы лахатрон. Я магу дзесяць разоў паўтарыць.

– Мы ўжо карысаемся газам 27 гадоў. Тое, што яны тут расказалі, мы гэта ўсё ведаем.

– Якая тут карысць. Тут нічога толкам не разабраліся, што тут за справы такія.

– Чорт яго ведае, што гэта такое. Нічога талковага.

img_4446

Лектар папярэдзіла, што навучанне неабавязковае, але без іх паперы могуць узнікнуць непаразуменні з газавікамі. А сын не зможа абслугоўваць дымаход у старой маці, якая не мае паперкі пра навучанне:

– Я вам патлумачыла, як праводзіцца праверка дымаходаў і вентыляцыйных каналаў. Калі камусьці штосьці не зразумела, то падыходце да мяне, яшчэ раз буду тлумачыць, каб кожны зразумеў. Аварыі там не будзе ў любым выпадку, бо дымаходы – гэта не газ.

Паводле актывіста кампаніі “Наш горад” Валянціна Лазарэнкава, лепш бы разам з уліковымі кніжкамі, дзе спажыўцы газу штогод будуць адзначаць стан дымахода, выдалі бясплатныя інструкцыі па абслугоўванню дымаходаў. Карысці ад інструкцый было б болей.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя