Вяскоўцы з Малечы дабіліся дазволу на ўтрыманне свінняў



На сходзе ў вёсцы Малеч з вуснаў намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Міхаіла Крэйдзіча вяскоўцы пачулі дазвол на ўтрыманне свінняў. Праўда, пры ўмове прыборкі каля хлеўчукоў.

IMG_9105

Людзі нібы задаволеныя, але недавер да ўлады застаўся, бо фактычна ўсё агаворана ў вуснай форме без спасылкі на дакументы, кажуць людзі:

– Канкрэтна нічога не вырашылася, я трымаю свінню, я баюся зайсці ў хлеў, я не ведаю, што мяне заўтра чакае. Я так і не зразумеў можна трымаць ці нельга трымаць.

– Тое, што сабраліся людзі – гэта добра, тое што нейкае канкрэтнае рашэнне не прынята і як яно будзе далей выконвацца, я сумняюся ў гэтым.

Мясцовы дэпутат Валерый Білібуха:

– Дзякуючы гэтаму пратэсту жыхары вёскі Малеч сваёй арганізаванасцю дабіліся ўтрымання свінняў у асабістых падсобных гаспадарках.

– Чыноўнік атрымлівае больш 10 мільёнаў, а звычайны рабочы 1,5. Ім можна не трымаць свінняў, а людзям жа трэба жыць – звычайным нявольнікам.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

– Улада іх пачула, і я думаю, што гэтая 500-метровая зона, якая там рэкамендавана міністэрствам, яна застанецца.

Бліжэйшы час пакажа, як пойдуць справы, ці вернецца давер да ўладаў, якія пачулі на сходзе ад вяскоўцаў жорсткую крытыку ў свой адрас.

Беларускае Радыё Рацыя