Вясковец супраць самаўпраўства міліцыі



У следчы камітэт Бярозаўскага РАУС паступіла скарга жыхара вёскі Сасноўка, 43-гадовага Сямёна Цюшкевіча.

img_6650

Цюшкевіч паведаміў, што на падыходзе да свайго дома яго затрымалі два інспектары ДАІ Бярозаўскага РАУС з-за адсутнасці флікера. Цюшкевіч ішоў з пахавання і быў на падпітку. Міліцыянты запрасілі яго ў аўтамабіль і павезлі. Вазілі па вёсках, у Бярозу, затым выкінулі ў вёсцы Осаўцы, за 20 кіламетраў ад дома. Была ўжыта фізічная сіла з боку інспектараў ДАІ, кажа Сямён Цюшкевіч:

– Яны і машына стаялі збоку. Сказалі падысці. Я патлумачыў усё, але і так дурня з мяне зрабілі. Завезлі ў Малец, адтуль – у Селец, пасля – у Бярозу. І выкідаюць мяне ў Осаўцах, адкуль мне 20 кіламетраў да дома. Сілу прымянялі тады, калі я сказаў, чаму яны мяне тут выкідаюць, а не там, дзе ўзялі, то бок ля хаты. Тады яны заламалі мне рукі і – тварам у капот. Сказалі яшчэ, што заплачу за ўвагнуты капот.

За тыдні 3 да гэтага ў Цюшкевіча забралі ровар. Ехаў выпіўшы, без фанарыка. Хаця меліся катафоты і на адзенні – флікеры. Да гэтага часу ровар не вернуты.

img_6648

Па скарзе Сямёна Цюшкевіча нядаўна пачалася праверка.

Паводле міліцыянтаў, фізічнай сілы не прымянялася.

Беларускае Радыё Рацыя