«Вясна» атрымала прэмію Фонду «Клуні за справядлівасць»
19 гадоў таму

«Праваабарончая група была голасам супраціву ў Беларусі на працягу амаль 30 гадоў, ведучы адважную барацьбу за свабоду і дэмакратыю супраць рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі. Напярэдадні і пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 году група заплаціла высокую цану за сваю працу: сем чальцоў „Вясны“ былі затрыманыя па сфабрыкаваных абвінавачаннях, абодва лідары арганізацыі знаходзяцца ў турме», — заявілі арганізатары прэміі.
Прэмія The Albie Awards 2022, якая ўручаецца ўпершыню, названая ў гонар суддзі Албі Сакса, вядомага сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Мэта прэміі — прыцягнуць увагу да бясстрашных людзей, якія змагаюцца за справядлівасць, нягледзячы на вялікую асабістую рызыку.
