Кулакова асудзілі на 3,5 года «хіміі» за тое, што ён пісаў абразы і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў тэлеграм-чаце. Ён адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 17 у Шклове.
Паводле інфармацыі «Вясны», Дзмітры ўцёк з папраўчай установы і пакінуў межы Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў іншай краіне.