Выбух і пажар у клубе Бухарэста. Загінулі 27 чалавек



Што найменш 27 чалавек загінулі і каля 200 атрымалі траўмы ў выніку выбуху ў начным клубе Бухарэста, — паведамілі ўлады Румыніі.

31d909f7-9576-4ada-922f-698f7da319ec

Увечары 30 кастрычніка ў папулярным клубе «Colectiv» праходзіў рок-канцэрт гурта «Goodbye to Gravity», які мелі суправаджаць піратэхнічныя эфекты. У зале знаходзілася каля  400 чалавек.

0004SW0WTKGJC4JF-C322

«Людзі гублялі прытомнасць ад дыму. Гэта быў поўны хаос». — Паводле сведкаў, у выніку выбуху і пажару прысутных у клубе ахапіла паніка. Людзі тапталі адно аднаго намагаючыся любым коштам выбрацца з канцэртнай залі, з якой быў толькі адзін вузкі выхад.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле PAP

Фота: tvn24