Выйшаў другі нумар незалежнага выдання „Наша Альшанка”



Другі нумар незалежнага інфармацыйнага выдання „Наша Альшанка” з’явіўся ў Гародні.

Гэтае малое па фармаце выданне спрабуе сабраць і данесці да чытачоў як сацыяльныя праблемы новага мікрараёна абласнога цэнтра, так і падзяліцца ідэямі хрысціянскай дэмакратыі, якіх прытрымліваецца рэдактар выдання Яўген Дудкін.

– Зараз вельмі важна нам гэта пракантраляваць – вылучэнне сродкаў у абласным бюджэце на будаўніцтва паліклінікі. На жаль, яна адсутнічае. Хаця ў генплане яна ёсць – прадугледжаны былі нават два месцы для будаўніцтва. Адно месца было забудаванае. Другое месца засталося вольнае для будаўніцтва. Восенню ў мяне была сустрэча са старшынём гарсавета, дзе я прапанаваў, пасля будаўніцтва школы, каб былі выдаткаваны сродкі на 2020 год на будаўніцтва паліклінікі.

Выданне распаўсюджваецца бясплатна. Сярод заслугаў сумесных дзеянняў рэдактара „Наша Альшанка” і жыхароў мікрараёна „Альшанка” – пачаў працаваць мінірынак і вылучаны грошы падаткаплатнікаў для дабудоўвання школы. У другім нумары ўтрымліваецца зацемка пра славутага жыхара вёскі Малая Альшанка, беларускага гісторыка Вацлава Пануцэвіча, рэдактара часопісаў „Беларуская Царква” і „Літва”. Імя гэтага дзеяча, на жаль, пакуль ніяк не ўшаноўваецца ў гарадзенскай тапаніміцы. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]