Выйшаў на волю былы палітвязень Мікалай Дзядок



«Здаровенька, сябры! Я зноў з вамі! Вызваліўся сёння. Дзякуй усім, хто падтрымліваў і турбаваўся. Сам у норме, здароўе ў парадку, бадзёрасць духу – на належным узроўні. Вечарына працягваецца», – павітаў Мікалай Дзядок аднадумцаў у Фэйсбуку.

25 сакавіка Мікалай Дзядок падчас затрымання быў збіты і з траўмай галавы трапіў у шпіталь, дзе яго ахоўвалі міліцыянты. 29 сакавіка перад выпіскай яму ўручылі пратакол аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі і са шпіталя павезлі ў суд. У той жа дзень у судзе Партызанскага раёна Менска адбыўся апошні працэс па справе ўдзельнікаў Дня Волі. Суддзя Неўмяржыцкі асудзіў былога палітвязня на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

На судзе Дзядок віны не прызнаў і заявіў, што мае права на выказванне сваіх поглядаў падчас мірнага сходу. Назіральнікі за працэсам адзначылі, што ў прызначаны судом тэрмін не ўвайшлі 4 дні, якія Мікалай Дзядок фактычна прабыў пад вартай у шпіталі.