Выйшаў на волю гомельскі палітык Васіль Палякоў
19 гадоў таму
Гомельскі палітык і грамадскі дзеяч Васіль Палякоў паведаміў пра сваё вызваленне. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Я на волі! Сам яшчэ не магу паверыць…».
Васіля Палякова затрымалі 8 ліпеня ў Гомелі. Дома ў яго адбыўся вобшук. Яго жонка пазней паведаміла, што Палякова затрымалі паводле артыкулу, звязанага з тэрарызмам.
У каментарах пад сённяшнім допісам Палякоў напісаў, што абвінавачання яму не прад’явілі.
Беларускае Радыё Рацыя
