Выйшаў на волю Зміцер Елісееў



Выйшаў на волю работнік БМЗ Зміцер Елісееў. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве па справе „Рабочага руху”.

Як перадаюць праваабаронцы, мужчыне змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад. Елісеева затрымалі 22 верасня 2021 года разам з яшчэ 12 актывістамі ініцыятывы па абароне правоў рабочых.

Праз тыдзень прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак сказаў у эфіры АНТ, што арганізацыя прызнана экстрэмісцкім фармаваннем.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]