Выйшла на волю журналістка Марына Драбышэўская



Выйшла на волю журналіст і аператар з Гомеля Марына Драбышэўская. Яе пакаралі дзесяццю суткамі арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якія журналіст правяла ў ізалятары часовага ўтрымання. Сябры і калегі сустрэлі Марыну Драбышэўскую з ізалятара плакатамі, кветкамі і падарункамі.

Сама журналіст падкрэслівае, што выконвала сваю працу, а не ўдзельнічала ў акцыях пратэсту:

– Я тлумачыла, што я не ўдзельнік, што я выконвала свае абавязкі дакладна так жа, як і іх супрацоўнікі, каторыя там ходзяць. Запытвала, чаму тады яны на сваіх супрацоўнікаў не складаюць пратаколы. У адказ ніхто нічога тлумачыць не збіраўся. Я лічу, што гэта быў палон, што мяне нахабна скралі ў маіх бацькоў, у маіх блізкіх, у маіх сваякоў і пасадзілі на 10 сутак.

Журналіст „Моцных навінаў” Іван Марозька гаворыць пра несправядлівасць прысуду ў дачыненні да Марыны Драбышэўскай:

– Яна рабіла сваю працу. 23.34 гэта абсалютна сфабрыкавана, у гэтым годзе палітычны артыкул, як калісьці было 17.1. Гэта ціск канешне, гэта пераслед за прафесійную дзейнасць, так быць не павінна, гэта абуральна.

Марына Драбышэўская з’яўляецца аператарам сайта “Моцныя навіны”. Таксама як фрылансер супрацоўнічае з іншымі выданнямі.

Беларускае Радыё Рацыя