Выйшла з друку паштовая марка, прысвечаная беларускай медыцыне



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку “103-годдзе сістэмы аховы здароўя Беларусі” з серыі “Дасягненні беларускай медыцыны”.

Паштовая марка выйшла накладам 35 тысяч штук. Дызайн маркі мастачкі Яўгеніі Бядонік. Гашэнне маркі адбылося на Менскім галоўпаштамце 14 чэрвеня. Выпушчаны таксама спецыяльны канверт і спецштэмпель.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]