Выйшлі на волю гісторыкі Андрэй і Таццяна Мастыкі



Андрэя Мастыку і яго жонку Таццяну, якая ў свой час узначальвала грамадскае аб’яднанне «Гісторыка», затрымалі 19 ліпеня.

Пасьля хатняга ператрусу і допыту ў цэнтральным апараце КДБ Таццяну Мастыку змясцілі ў СІЗА КДБ. Адваката да яе не дапускалі, як і да мужа. Абаронца Андрэя Мастыкі працяглы час не ведаў, дзе той знаходзіцца і ў чым яго абвінавачваюць.

Была толькі неафіцыйная інфармацыя, што сужэнцаў абвінавачваюць у парушэнні адразу трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — «тэрарызм», паводле якога пагражае да 12 год турмы.

Андрэй Мастыка займаецца вуснай гісторыяй, удзельнічаў у навуковых і адукацыйных імпрэзах у Беларусі і за яе межамі.

Таццяна Мастыка — былая кіраўніца моладзевага грамадскага аб’яднання «Гісторыка», праводзіць незалежныя даследаванні і прапагандуе гістарычныя веды.

svaboda.org