Выйшлі на волю ўдзельнікі арганізацыі „Малады фронт”



Вызваленыя лідар арганізацыі „Малады фронт” (зарэгістраваная ў Чэхіі) Дзяніс Урбановіч, прэс-сакратар Віталь Трыгубаў, а таксама актывіст „Еўрапейскай Беларусі” Сяргей Мацкойць. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал пазбаўленага дзяржрэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна”.

Урбановіча, Трыгубава і Мацкойця затрымалі 26 жніўня ў Нароўлі (Гомельская вобласць). Урбановіча падазравалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 года.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Урбановіча і Трыгубава вызвалілі 29 жніўня, іх пасадзілі на маршрутку да Мінска. Мацкойця адпусцілі раней.

Беларускае Радыё Рацыя